Рэцэнзент ы



страница9/10
Дата04.05.2016
Размер1.29 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

Пытанні і заданні: 1)Прачытайце ўважліва твор Р.Крушыны. Знайдзіце ў ім наступныя віды строфаў: актаву, санет, трыялет, туюг. 2)У “Лірычнай кантаце” маюцца шасцірадкоўі трох відаў. Адшукайце і апішыце іх мадэль. 3)Знайдзіце ў творы трынаццацірадкоўе і намалюйце яго рыфмова-клаўзальную схему. 4)Дзе ў творы знаходзіцца паліндром?


4. ВЕРШАЗНАЎЧАЯ ТЭРМІНАЛОГІЯ

Паняцці і тэрміны для самакантроля

ТЭРМІН ЛІТАРАТУРАЗНАЎЧЫ /лац. terminus — мяжа, граніца, пагранічны знак/ — асобнае слова ці словазлучзнне, якое выяўляе пэўнае, дакладна акрэсленае паняцце з галіны літаратуразнаўства. Да Т.л. адносяцца словы-паняцці, што абазначаюць літаратурныя роды (эпас, лірыка, драма), віды (раман, аповесць, апавяданне, навела; верш, паэма; камедыя, трагедыя, драма), жанры (гістарычны раман, гумарэска, фельетон, ода, балада, элегія), кампаненты паэтыкі (кампазіцыя, сюжэт, метафара, параўнанне, страфа, алітэрацыя), з’явы вершазнаўства (сілабічнае вершаванне, дактыль, харэй, стапа) і інш. Сукупнасць Т.л. называецца літаратуразнаўчай тэрміналогіяй. Выдаюцца спецыяльныя слоўнікі літаратуразнаўчныя, у якіх растлумачваецца сутнасць асобных Т.л. Упершыню на Беларусі асобныя Т.л. былі зафіксаваны ў выданнях Ф.Скарыны /1517 — 1519/. Важнейшыя вершазнаўчыя паняцці (метр, стапа, памер, рыфма і г.д.) вытлумачвалі яшчэ Л.Зізаній у “Граматыцы славянскай” /Вільня, 1596/ і М.Сматрыцкі ў кнізе “Граматыкі славянскай правільная сінтагма” /Еўе, 1618/. Многія тэрміны растлумачваліся ў працах (на лацінскай мове) М.К.Сарбаеўскага “Пра дасканалую паэзію, або Вергілій і Гамер” і “Курс паэтыкі”, у аснову якіх ляглі лекцыі, прачытаныя аўтарам у Полацкай езуіцкай калегіі ў 1617 — 1627 г.г. Аднак асобныя беларускія слоўнікі Т.л. з’явіліся толькі ў ХХ ст. Іх стварэнне пачалося з распрацоўкі самой літаратуразнаўчай тэрміналогіі (назваслоўя), у што значны ўклад унёс Я.Купала. Працуючы на пачатку 20-х гг. у Тэрміналагічнай камісіі Інстытута Беларускай Культуры на пасадзе сакратара Гуманітарнай секцыі, паэт склаў і выдаў у 1923 г. тэрміналагічны слоўнік “Практыка і тэорыя літаратурнага мастацтва”. У слоўніку да сотняў рускіх Т.л. дадзены беларускія адпаведнікі, многія з якіх упершыню прапанаваны Я.Купалам (абагульненне, адухаўленне, вершаванне, выклад, іншасказ, назваслоўе, недасказ, паміждзея, прыпавесць, увасабленне, уласнапіс, усцэнізаванне і інш.). М.Гарэцкі ўпершыню літаратуразнаўчае “Назваслоўе” (з растлумачэннем Т.л.) ўключыў у сваю “Гісторыю беларускае літаратуры” /1924/. Некаторыя Т.л. растлумачыў у “Паэтыцы літаратурных жанраў” Я.Барычэўскі /1927/. У пасляваенны час выйшлі “Кароткі літаратуразнаўчы слоўнік” А.Макарэвіча (2-е выд., 1969), “Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў” М.Лазарука і А.Ленсу (2-е выд., 1996), “Паэтычны слоўнік” /2-е выд., 1987/, “Тэорыя літаратуры ў тэрмінах” (2001) і “На шляху да Парнаса: Даведнік маладога літаратара” (2003) В.Рагойшы. Многія Т.л. вытлумачаны ў 5-томнай “Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі” /1984 — 1987/, у 18-томнай “Беларускай энцыклапедыі” (1996—2004).

ВЕРШАЗНАЎСТВА — раздзел паэтыкі, што вывучае верш як пэўную эстэтычную сістэму, яго гісторыю і тэорыю. Раздзеламі В. як навукі пра верш з’яўляецца метрыка, рытміка, строфіка. Яно вывучае таксама гукавы склад вершаў (фоніка, рыфма), вершаваны сінтаксіс. Першым беларускім вершазнаўцам быў Л.Зізаній, які ў сваёй “Граматыцы славянскай” /Вільня, 1596/ падаў кароткі курс тэорыі антычнага (метрычнага) верша, даў тлумачэнне некаторых вершазнаўчых паняццяў (стапа, метр, памер, рыфма). Асобныя палажэнні Л.Зізанія развіў М.Сматрыцкі ў сваёй “Граматыкі славянскай правільная сінтагма” /Еўе, 1618/. Ён зрабіў спробу ўвесці ў старабеларускую і ўсю ўсходнеславянскую паэзію антычную сістэму вершавання, у прыватнасці адзін з яе асноўных памераў — гекзаметр. Выдатным вершазнаўцам сярэдневяковай Беларусі з’яўляўся М.Сарбеўскі, які ў 1618 — 1627 г.г. чытаў у Полацкай езуіцкай калегіі курс паэтыкі. Развіццё В. у той час адбывалася пераважна ў сценах брацкіх школ і езуіцкіх калегій, вучні якіх не толькі атрымлівалі заесткі па тэорыі верша, але і абавязкова навучаліся пісанню вершаў. Асобныя вершазнаўчыя назіранні знаходзім у працах С.Полацкага, Я.Чачота, І.Насовіча, Я.Карскага. Значны ўклад у беларускае В. унёс М.Багдановіч сваім нарысам пра санет, даследаваннем рытмікі і фонікі верша Т.Шаўчэнкі, развагамі пра суадносіны рытму і метра і інш. Беларускае савецкае В. распачалося працамі А.Вазнясенскага (“Паэтыка М.Багдановіча”, 1926), Я.Барычэўскага (“Тэорыя санету”, “Паэтыка літаратурных жанраў “, 1927), У.Дубоўкі (“Рыфма ў беларускай народнай творчасці”, 1927). Найбольш інтэнсіўна гісторыя і тэорыя беларускага верша распрацоўваецца ў пасляваенны час. Вучоныя даследуюць рытміку і метрыку як літаратурнага верша (І.Ралько. Беларускі верш: Старонкі гісторыі і тэорыі, 1969; ён жа. Вершаскладанне: Даследаванні і матэрыялы, 1977; М.Грынчык. Шляхі беларускага вершаскладання, 1973; В.Рагойша. Паэтыка Максіма Танка: Культура вобраза. Характар верша, 1968; ён жа. Гутаркі пра верш: Метрыка. Рытміка. Фоніка, 1979; А.Кабаковіч. Беларускі свабодны верш, 1985), так і фальклорнага (М.Янкоўскі. Паэтыка беларускіх прыказак, 1971; Н.Гілевіч. Паэтыка беларускай народнай лірыкі, 1975; ён жа. Паэтыка беларускіх загадак, 1976). У поле зроку даследчыкаў трапляюць пытанні паэтычнай вобразнасці, лірычнай кампазіцыі, вершаванага сінтаксісу, фонікі (А.Яскевіч. Ад слова да вобраза, 1972; В.Жураўлёў, І.Шпакоўскі, А.Яскевіч. Пытанні паэтыкі, 1974). Да праблем развіцця беларускага верша звярталіся і звяртаюцца таксама М.Арочка, В.Бечык, Р.Барозкін, У.Гніламёдаў, А.Дуброўскі, У.Калеснік, В.Коўтун, М.Лазарук, А.Лойка, М.Палкін, У.Славецкі, В.Ярац і інш. Кароткая гісторыя беларускага В. змешчана ў кнізе І.Ралько “Верш і мова” /1986/.


4.1. Руска-беларускі індэкс літаратуразнаўчых тэрмінаў

Абразок — Абразок

Авангардизм — Авангардызм



Автограф — Аўтограф

Автология — Аўталогія



Автор — Аўтар

Авторизированный перевод — Аўтарызаваны пераклад



Авторизация — Аўтарызацыя

Авторская глухота — Аўтарская глухата

Авторская идея — Аўтарская ідэя

Авторский неологизм — Наватвор

Авторское право — Аўтарскае права

Агиографическое произведение — Агіяграфічны твор

Адоптированное издание — Адаптаванае выданне

Айрен — Айрэн

Академическое издание — Акадэмічнае выданне

Акропоэма — Акрапаэма



Акростих — Акраверш

Акт — Акт



Актава — Актава

Актет — Актэт; Васьмірадкоўе



Акцентно-слоговой стих — Акцэнтна-складовы верш

Акцентный стих — Акцэнтны верш

Акын — Акын

Аллегория — Алегорыя

Александриский стих —Александрыйскі верш

Аллитерационный стих — Алітэрацыйны верш

Аллитерация — Алітэрацыя

Аль-китаб —Аль-кітаб

Альманах — Альманах

Альтернанс — Альтэрнанс

Амплификация —Ампліфікацыя

Амфиболия —Амфібалія

Амфибрахи й — Амфібрахій

Анакруза — Анакруза

Анонимное произведение —Ананімны твор

Анапест — Анапест

Анапестический метр — Анапестычны метр

Анафора — Анафара

Анжамбеман — Перанос міжрадковы

Антитеза — Антытэза

Антиутопия — Антыутопія



Античное стихосложение — Антычнае вершаванне

Антология —Анталогія

Антономазия — Антанамазія

Апокриф — Апокрыф

Апострофа — Апастрофа

Аппликация — Аплікацыя

Араторская проза — Аратарская проза

Архетип — Архетып

Архив литературній — Архіў літаратурны



Архивоведение — Архівазнаўства

Архитектоника — Архітэктоніка

Асиндетон — Бяззлучнікавасць; Асіндэтон

Ассонанс — Асананс

Ассонансная рифма — Асанансная рыфма

Астрофический стих — Астрафічны верш

Атрибуция — Атрыбуцыя

Афоризм — Афарызм

Ашуг — Ашуг

Аэд — Аэд
Баллада — Балада

Бандурист — Бандурыст

Бард — Бард

Барокко — Барока



Басня — Байка

Басенный стих — Байкавы верш

Баснописец — Байкапісец

Бахши — Бахшы

Баян — Баян

Безыдейность — Безыдэйнасць

Беллетрист — Белетрыст

Беллетристика — Белетрыстыка

Белый стих — Белы верш

Бесконфликтность — Бесканфліктнасць

Бессоюзие — Бяззлучнікавасць; Асіндэтон

Библиография — Бібліяграфія

Библиотека — Бібліятэка

Библиотека писателя — Бібліятэка пісьменніка



Библиотековедение — Бібліятэказнаўства

Библиофил — Бібліяфіл

Библиоман — Бібліяман

Бикультурность — Бікультурнасць

Биографистика — Біяграфістыка

Биографический метод — Біяграфічны метад

Брахиколон — Брахікалан

Брошюра — Брашура

Бульварная литература — Бульварная літаратура

Бурлеска — Бурлеска

Буриме — Бурымэ



Былина — Быліна

Былинный стих — Былінны верш


Вагант — Вагант

Вариант — Варыянт

Венок венков сонетов — Вянок вянкоў санетаў

Венок сонетов — Вянок санетаў

Верлибр — Верлібр

Версет — Версэт

Вертеп — Батлейка

Весенние песни — Веснавыя песні

Виды стиха — Віды верша

Виды стихотворений — Віды вершаў

Вид литературный — Від літаратурны

Влияние литературное — Уплыў літаратурны

Внеобрядовая поэзия — Пазаабрадавая паэзія

Внесюжетные элементы — Пазасюжэтныя элементы

Водевиль — Вадэвіль

Возвратная метафоризация — Зваротная метафарызацыя

Вольность поэтическая — Вольнасць паэтычная

Вольный стих — Вольны верш

Вольный ямб — Вольны ямб

Восьмистишие — Васьмірадкоўе; Актэт

Вульгарный социологизм — Вульгарны сацыялагізм



Вымысел художественный — Вымысел мастацкі
Газель — Газель

Гекзаметр — Гекзаметр

Герметизм — Герметызм

Герой литературный — Герой літаратурны

Герой лирический — Герой лірычны

Гимн — Гімн

Гипербола — Гіпербала

Гошма — Гашма

Градация — Градацыя

Гражданская лирика — Грамадзянская лірыка

Гражданственность литературы — Грамадзянскасць літаратуры



Графическая форма — Графічная форма

Графоман — Графаман



Гротеск — Гратэск

Гуманизм литературы — Гуманізм літаратуры

Гусан — Гусан

Гусляр — Гусляр

Главные области литературоведения — Галоўныя галіны літаратуразнаўства

Гонорар — Ганарар

Газета — Газета
Дайна — Дайна

Дактилический метр — Дактылічны метр

Дактиль — Дактыль

Датировка — Датаванне

Дистих элегический — Двуверш элегічны

Двенадцатистишие — Дванаццацірадкоўе

Двурим — Двурым

Двусложные размеры — Двухскладовыя памеры

Двустишие — Двухрадкоўе

Двуязычие — Двухмоўе

Девятистишие — Дзевяцірадкоўе; Нона

Дегуманизация — Дэгуманізацыя

Действие — Дзея

Действующее лицо — Дзейная асоба

Декаданс — Дэкаданс

Десятистишие — Дзесяцірадкоўе; Дэцыма

Детектив — Дэтэктыў



Детективная литаратура — Дэтэктыўная літаратура

Детская литература — Дзіцячая літаратура

Децима — Дэцыма; Дзесяцірадкоўе

Диалог — Дыялог

Дидактическая литаратура — Дыдактычная літаратура

Дилогия — Дылогія

Дисметрический стих — Дысметрычны верш

Диссонанс — Дысананс

Дистих — Двуверш; Двухрадковік

Дневник — Дзённік

Документально-художественная литература — Дакументальна-мастацкая літаратура

Дольник — Дольнік

Драма — Драма

Драма народная — Драма народная

Драматург — Драматург

Драматургия — Драматургія

Драматическая поэма — Драматычная паэма

Дударь — Дудар

Дума — Дума



Духовная литература — Духоўная літаратура
Жанр литературный — Жанр літаратурны

Житийная литература — Жыційная літаратура

Журналистика — Журналістыка

Жырши — Жыршы


Завязка — Завязка

Загадка — Загадка

Заговор — Замова

Заглавие — Загаловак

Заимствование — Запазычанне

Замысел произведения — Задума твора

Зарисовка — Замалёўка

Заумный язык, заумь — Мудрагельшчына

Звуковая метафора — Гукавая метафара

Звуковая организация речи — Гукапіс літаратурны

Звукоподражание — Гукаперайманне

Зимние песни — Зімовыя песні

Зияние — Аднагалоссе


Идейное содержание

Идейность — Ідэйнасць

Идейно-темтическая основа произведения — Ідэйна-тэматычная аснова твора



Идея — Ідэя

Издательское дело — Выдавецкая справа

Издательство — Выдавецтва



Издание — Выданне

Изречение — Выслоўе

Имажинизм — Імажынізм

Импровизатор — Імправізатар

Инвектива — Інвектыва

Инверсия — Інверсія

Индивидуализация в литературе — Індывідуалізацыя ў літаратуры

Интеллектуализм в литературе — Інтэлектуалізм у літаратуры

Интермедия — Інтэрмедыя



Интимная лирика — Інтымная лірыка

Интонация — Інтанацыя



Интрига — Інтрыга

Ирония — Іронія

“Искусство для искусства” — “Мастацтва для мастацтва”

Историзм — Гістарызм



Историография — Гістарыяграфія

Историческая литература — Гітарычная літаратура

История литературы — Гісторыя літаратуры

Историко-функциональное изучение литературы — Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры

Источниковедение — Крыніцазнаўства


Казанье — Казанне

Каламбур — Каламбур

Календарно-обрядовая поэзия — Каляндарна-абрадавая паэзія

Канонический текст — Кананічны тэкст

Катарсис — Катарсіс

Катрен — Катрэн; Чатырохрадкоўе

Квинтила — Квінціла; Пяцірадкоўе

Классицизм — Класіцызм

Классические виды строф — Класічныя віды строф

Клаузула — Клаўзула

Книга — Кніга

Книготорговля — Кнігагандаль

Книжній магазин — Кнігарня

Кобзарь — Кабзар

Коломыйка — Каламыйка

Коломыйковый стих — Каламыйкавы верш



Комедия — Камедыя

Комедиограф — Камедыёграф

Комментирование — Каментаванне

Компаративизм — Кампаратывізм



Композиция — Кампазіцыя

Конкретно-историческое в литературе — Канкрэтна-гістарычнае ў літаратуры

Конкретно-чувственная образность — Канкрэтна-пачуццёвая вобразнасць

Конфликт — Канфлікт

Коротелька — Карацелька

Корректура — Карэктура

Критик — Крытык

Критика литературная — Крытыка літаратурная

Критический реализм — Крытычны рэалізм

Крылатые слова — Крылатыя словы

Кульминация — Кульмінацыя

Культурно-историческая школа — Культурна-гістарычная школа
Легенда — Легенда

Лейтмотив — Лейтматыў



Лексика литературная — Лексіка літаратурная

Лексикон писателя — Лексікон пісьменніка

“Лестница Маяковского” — “Лесвіца Маякоўскага”

Летние песни — Летнія песні



Летопись — Летапіс

Летопись жизни и творчества писателя — Летапіс жыцця і творчасці пісьменніка

Либретто — Лібрэта

Либреттист — Лібрэтыст

Липограмматический стих — Ліпаграматычны верш

Лимерик — Лімерык

Лиризм — Лірызм

Лирика — Лірыка

Лирическая проза — Лірычная проза

Лирический герой — Лірычны герой

Лирическое отступление — Лірычнае адступленне

Лирник — Лірнік

Лиро-эпос — Ліра-эпас

Литератор — Літаратар



Литература — Літаратура

Литературное краеведение — Літаратурнае краязнаўства

Литературный процесс — Літаратурны працэс

Литературный стих — Літаратурны верш



Литературный язык — Літаратурная мова

Литературоведение — Літаратуразнаўства

Литота — Літота

Логаэд — Лагаэд
Магистрал — Магістрал

Макаронический стих — Макаранічны верш

Манасчи — Манасчы

Массовая литература — Масавая літаратура

Массовое издание — Масавае выданне

Медитативная лирика — Медытатыўная лірыка



Медитация — Медытацыя

Месостих — Месаверш

Мейстерзингер — Мейстэрзінгер

Мемуарная литература — Мемуарная літаратура

Метафора — Метафара

Метафорический стиль — Метафарычны стыль

Метод литературный — Метад літаратурны

Методология литературоведения — Метадалогія літаратуразнаўства

Метонимия — Метанімія



Метр — Метр

Метрика — Метрыка



Метрический стих — Метрычны верш

Метрическое стихосложение — Метрычнае вершаванне

Миграционная теория — Міграцыйная тэорыя

Миниатюра — Мініяцюра

Миннезингер — Мінезінгер



Миф — Міф

Мифологическая школа — Міфалагічная школа

Мнемонический стих — Мнеманічны верш

Многопредложие — Шматпрыназоўнікавасць

Многосоюзие — Шматзлучнікавасць; Полісіндэтон

Модернизм — Мадэрнізм

Молоднякизм — Маладнякізм

Монография — Манаграфія

Монолог — Маналог

Монорим — Манарым

Монорифма — Манарыфма

Моностих — Манаверш

Мора — Мора

Мораль — Мараль

Мотив — Матыў

Музееведение литературное — Музеязнаўства літаратурнае

Музей литературній — Музей літаратурны


Направление литературное — Напрамак літаратурны

Народное стихосложение — Народнае вершаванне

Народно-поэтическое творчество — Народна-паэтычная творчасць

Народность литературы — Народнасць літаратуры

Народный стих — Народны верш

Наследование — Наследаванне

Научная поэзия — Навуковая паэзія

Научное издание — Навуковае выданне



Научно-популярная литература — Навукова-папулярная літаратура

Научно-фантастическая литература — Навукова-фантастычная літаратура

Научно-художественная литература — Навукова-мастацкая літаратура

Национальное в литературе — Нацыянальнае ў літаратуры

Новаторство — Наватарства

Новелла — Навела

Нона — Нона; Дзевяцірадкоўе
Образ лирического героя — Вобраз лірычнага героя

Образ литературный — Вобраз літаратурны

Обрыв — Недасказ



Обрядовая поэзия — Абрадавая паэзія

Объективная идея — Аб’ектыўная ідэя



Ода — Ода

Однострофное стихотворение — Аднастрофны верш

Оксюморон — Аксюмарон

Октава — Актава

Октет — Актэт

Олицетворение — Увасабленне

Онегинская строфа — Анегінская страфа

Ономастика литературная — Анамастыка літаратурная

Ономатопея — Анаматапея

Осенние песни — Восеньскія песні

Отдельное издание — Асобнае выданне

Отрицательный образ — Адмоўны вобраз

Очерк — Нарыс

Очеркист — Нарысіст
Палиндром — Паліндром

Памфлет — Памфлет

Панегирик — Панегірык

Панторим — Пантарым

Панторифма — Пантарыфма

Параллелизм — Паралелізм



Парнас — Парнас

Пародия — Пародыя

Партийное в литературе — Партыйнае ў літаратуры

Пауза — Паўза

Пафос — Пафас

Пейзажная лирика — Пейзажная лірыка

Пентология — Пенталогія

Пентаметр — Пентаметр



Перевертень — Пярэварацень

Переводоведение — Перакладазнаўства

Перевод художественный — Пераклад мастацкі

Переводчик — Перакладчык

Перенос — Перанос

Периодическое издание — Перыядычнае выданне

Период синтаксический — Перыяд сінтаксічны

Перистый стих — Стракаты верш

Перифраза — Перыфраза

Персонаж — Персанаж

Персонификация — Адухаўленне; Персаніфікацыя

Песенный стих — Песенны верш



Песня — Песня

Песняр — Пясняр

Пиррихий — Пірыхій

Писатель — Пісьменнік

Плагиат — Плагіят

Повествование — Аповед

Повествователь — Апавядач



Повесть — Аповесць

Повесть стихотворная — Аповесць вершаваная



Повтор — Паўтор

Поговорка — Прыказка

Полемическая литература — Палемічная літаратура

Полилог — Палілог

Полиритмичность — Полірытмічнасць

Полисиндетон — Полісіндэтон; Шматзлучнікавасць

Полное издание — Поўнае выданне

Портрет — Партрэт

Послание — Пасланне

Пословица — Прымаўка

Постмодеонизм — Постмадэрнізм

Поэзия — Паэзія

Поэзия фольклорная — Паэзія фальклорная

Поэма — Паэма

Поэма в прозе — Паэма ў прозе



Поэт — Паэт

Поэтика — Паэтыка

Поэтический этимологизм — Паэтычны этымалагізм

Предание — Паданне

Премия литературная — Прэмія літаратурная

Пресса — Прэса



Приключенческая литература — Прыгодніцкая літаратура

Принципы анализа произведения — Прынцыпы аналізу твора

Припев — Прыпеў

Притча — Прытча; Прыпавесць

Проза — Проза

Произведение литературное — Твор літаратурны

Пролог — Пралог



Прототип — Прататып

Псевдоним — Псеўданім

Психологизм в литературе — Псіхалагізм у літаратуры

Психологическая школа — Псіхалагічная школа

Психология творчества — Псіхалогія творчасці

Пуант — Пуант

Публицист — Публіцыст

Публицистика — Публіцыстыка

Публицистика художественная — Публіцыстыка мастацкая



Пьеса — П’еса

Пятистишие — Пяцірадкоўе; Квінціла


Развитие действия — Развіццё дзеяння

Разговор — Гутарка

Размер стихотворный — Памер вершаваны

Рапсод — Рапсод



Рассказ — Апавяданне

Рассказчик — Апавядальник

Рассказ стихотворный — Апавяданне вершаванае

Реализм — Рэалізм

Редакция произведения — Рэдакцыя твора

Ретардация — Рэтардацыя



Рефрен — Рэфрэн

Речитатив — Рэчытатыў

Речитативный стих — Рэчытатыўны верш

Ритм — Рытм

Ритмика — Рытміка



Ритмическая проза — Рытмічная проза

Ритмосоздающие компоненты — Рытмастваральныя кампаненты

Риторические фигуры — Рытарычныя фігуры

Ритурнель — Рытурнель



Рифма — Рыфма

Рифмарий — Рыфмарый



Рифмованная проза — Рыфмаваная проза

Рифмовка — Рыфмоўка

Род литературный — Род літаратурны

Роман — Раман

Роман в стихах — Раман вершаваны



Романс — Раманс

Романтизм — Рамантызм



Рондель — Рандэль

Рондо — Рандо

Рубаи — Рубаі
Сарказм — Сарказм

Сатира — Сатыра

Свободный стих — Свабодны верш; Верлібр

Связи литературные — Сувязі літаратурныя

Секстет — Секстэт; Шасцірадкоўе

Секстина — Секстына

Семейно-обрядовая поэзия — Сямейна-абрадавая паэзія

Семистишие — Сямірадкоўе; Септыма

Сентиментализм — Сентыменталізм

Септима — Септыма; Сямірадкоўе

1   2   3   4   5   6   7   8   9   10


База данных защищена авторским правом ©bezogr.ru 2016
обратиться к администрации

    Главная страница