Рэцэнзент ы



страница1/10
Дата04.05.2016
Размер1.29 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   10
В. П. Рагойша

УВОДЗІНЫ

Ў ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА


ВЕРШАВАННЕ



Вучэбны комплекс


Мінск

БДУ

2004


УДК

ББК

Р э ц э н з е н т ы:


доктар філалагічных навук, прафесар А. А. Лойка;

доктар філалагічных навук, дацэнт М. А. Тычына


Рэкамендавана Вучоным саветам

Філалагічнага факультэта

18 красавіка 2003 г., пратакол № 4


Рагойша В.П.

Уводзіны ў літаратуразнаўства. Вершаванне: Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў-філолагаў і журналістаў/ В.П. Рагойша. — Мн.: БДУ, 2003. — с.

У ВМК “Уводзіны ў літаратуразнаўства: Вершаванне”, які грунтуецца на аднайменным курсе лекцый В. П. Рагойшы (Мн.: БДУ, 2002) змешчаны хрэстаматыйны матэрыял па метрыцы і рытміцы, рыфміцы і строфіцы беларускага верша. Дадзены тлумачэнні асноўных паняццяў і тэрмінаў, пытанні і заданні для кантролю самастойнай працы студэнтаў.

Для ўсіх, хто цікавіцца тэорыяй і практыкай вершатворчасці.

© Рагойша В. П., 2004

© БДУ, 2004.


ЗМЕСТ

Уступ


1. ПРОЗА. ВЕРШ. ПАЭЗІЯ.

Паняцці і тэрміны для самакантролю: Проза мастацкая; Паэзія; Вершаваная мова



1.1. Проза, выказаная празаічнай мовай

1.1.1. Мастацкая проза (не метрызаваная)

1.1.2. Мастацкая проза (метрызаваная)

1.1.3. Мастацкая публіцыстыка

1.1.4. Навуковая проза

1.2. Проза, выказаная не празаічнай мовай

1.2.1. Вершапроза

1.2.2. Рыфмаваная проза

1.3. Паэзія, выказаная празаічнай мовай

1.3.1. Вусная народная творчасць

1.3.2. Версэты

1.3.3. Мастацкая проза



1.4. Паэзія, выказаная вершаванай мовай (вершам)

1.4.1. Свабодны верш (верлібр)

1.4.2. Белы верш (нерыфмаваны)

1.4.3. Рыфмаваны верш



1.5. Проза — верш — паэзія: тыпалагічнае супастаўленне

2. МЕТРЫКА. РЫТМІКА

2.1. Сілаба-танічнае вершаванне

2.1.1. Метрыка

Паняцці і тэрміны для самакантролю: метр; вершаванне; памер вершаваны; сілаба-танічнае вершаванне; вольны верш; лагаэд

2.1.1.1. Якасць стопаў аднолькавая, колькасць — розная

2.1.1.2. Якасць стопаў розная, колькасць — аднолькавая

2.1.1.3. Розныя вершаваныя памеры аднаго метра

2.1.1.4. Вольны верш

2.1.1.5. Лагаэды

2.1.2. Рытміка

Паняцці і тэрміны для самакантролю: рытм; рытмастваральныя кампаненты; анакруза; клаўзула; пірыхій; спандэй; дыярэза; сінярэза; пераакцэнтуацыя

2.1.2.1. Анакрузы, клаўзулы

2.1.2.2. Цэзуры, цэзураваныя усячэнні і нарашчэнні

2.1.2.3. Разбіўка вершарадоў на радкі

2.1.2.4. Сцяжэнні і расцяжэнні вершарадоў

2.1.2.5. Рытмастваральныя магчымасці стопаў (пірыхіі, спандэі, пераакцэнтуацыя, сінярэзы, дыярэзы)

2.2. Танічная сістэма вершавання

Паняцці і тэрміны для самакантролю: танічнае вершаванне; акцэнтна-складовы верш; акцэнтны верш; дольнік; тактавік

2.2.1. Дольнік

2.2.2. Акцэнтна-складовы верш

2.2.3. Тактавік

2.2.4. Акцэнтны (чыста танічны) верш



2.3. Свабодны верш (верлібр)

Паняцці і тэрміны для самакантроля: Свабодны верш



2.4. Антычная сістэма вершавання (арыгіналы і імітацыі)

Паняцці і тэрміны для самакантролю: антычнае, або метрычнае, вершаванне



2.5. Сілабічная сістэма вершавання

Паняцці і тэрміны для самакантролю: сілабічнае вершаванне



2.6. Народнае вершаванне

Паняцці і тэрміны для самакантролю: народнае вершаванне

2.6.1. Літаратурныя імітацыі народнага верша

3. РЫФМІКА. СТРОФІКА

Паняцці і тэрміны для самакантролю: рыфма; страфа



3.1. Астрафічны і страфічны верш. Страфоід

3.2. Віды простых строфаў

3.2.1. Двухрадкоўе

3.2.2. Трохрадкоўе (тэрцэт)

3.2.3. Чатырохрадкоўе (катрэн)

3.2.4. Пяцірадкоўе (квінціла)

3.3. Віды складаных строфаў

З.З.1. Шасцірадкоўе (секстэт)

3.3.2. Сямірадкоўе (септыма)

3.3.3. Васьмірадкоўе (актэт)



3.4. Класічныя і аўтарскія віды строфаў

Паняцці і тэрміны для самакантролю: класічныя віды строфаў; санет



4. ВЕРШАЗНАЎЧАЯ ТЭРМІНАЛОГІЯ

Паняцці і тэрміны для самакантролю: тэрмін літаратуразнаўчы; вершазнаўства



4.1. Руска-беларускі індэкс літаратуразнаўчых тэрмінаў

Уступ
Дадзенае выданне — працяг і лагічнае завяршэнне выпушчанага ў 2002 годзе Выдавецкім цэнтрам БДУ майго курса лекцый “Уводзіны ў літаратуразнаўства: Вершаванне”. Па сутнасці, гэтыя два выданні, разам узятыя, і складаюць вучэбны комплекс па аднаму з найгалоўных і найскладаных раздзелаў навукі пра мастацкую літаратуру, а менавіта паэзію. Магчыма, у будучым з’явіцца магчымасць іх выдаць пад адной вокладкай, што паспрыяе большай зручнасці ў карыстанні вучэбным матэрыялам. Аднак і цяпер — з метадычнага боку — пажадана асобныя раздзелы дадзенага выдання разглядаць (на практычных, семінарскіх занятках, пры самастойнай падрыхтоўцы) толькі пасля знаёмства з адпаведнымі раздзеламі курса лекцый. Напрыклад, раздзел “Проза. Верш. Паэзія” карэліруецца з “Лекцыяй 1”, дзе разглядаюцца такія пытанні, як “Верш і паэзія. Мова вершаваная і празаічная. Паэзія і проза. Верш і эмоцыя. Верш і чалавечая памяць” і інш. Што да розных пытанняў другога, найбольшага, раздзела гэтага вучэбнага дапаможніка (“Метрыка. Рытміка”), то іх усвядоміць і на іх адказаць можна будзе, пазнаёміўшыся з наступнымі лекцыямі (2, 3 і 4), і г.д.

Зарыентавацца ў фактычным матэрыяле і адказаць на пастаўленыя пытанні дапамогуць таксама выдадзеныя мной у свой час даведачныя выданні, з якіх назаву наступныя:



Паэтычны слоўнік. 2-е выд., дапрац. і дапоўн. Мн.: Вышэйшая школа, 1987.

Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2001.

На шляху да Парнаса: Даведнік маладога літаратара. Мн.: Мастацкая літаратура, 2003.
Вячаслаў Рагойша

1. ПРОЗА. ВЕРШ. ПАЭЗІЯ.
“Толькі людзі, якія звязваюць паняцце “тварыць” з метрам, называюць адных — элегікамі, другіх эпікамі, велічаючы іх паэтамі не па сутнасці пераймання, а ўвогуле па метры. І калі з’явіцца які-небудзь трактат па медыцыне ці па фізіцы, то яны звычайна называюць яго аўтара паэтам, а між тым у Гамера і Эмпедокла няма нічога агульнага, акрамя метра, таму першага слушна называюць паэтам, а другога хутчэй фізіёлагам, чым паэтам”.

(Арыстоцель. ІІІ ст. да н. э.)
“Філосаф прамаўляе сілагізмамі, паэт — вобразамі і малюнкамі, а гавораць абодва пра адно і тое ж. Палітыка-эканом, узбройваючыся статыстычнымі лічбамі, даказвае, дзейнічаючы на розум сваіх чытачоў ці слухачоў, што становішча пэўнага класа ў грамадстве шмат палепшылася ці шмат пагоршылася ў выніку тых ці іншых прычын. Паэт, узбройваючыся жывым і яскравым адлюстраваннем рэчаіснасці, паказвае, у дакладным малюнку, дзейнічаючы на фантазію сваіх чытачоў, што становішча пэўнага класа сапраўды шмат палепшылася ці пагоршылася з тых ці іншых прычын. Адзін даказвае, другі паказвае, і абодва пераконваюць — толькі адзін лагічнымі довадамі, другі ― μалюнкамі. Але першага слухаюць і разумеюць нямногія, другога — усе”.

“Хто не надзелены творчай фантазіяй, якая здольная ператварыць ідэі ў вобразы, мысліць, разважаць і адчуваць вобразамі, таму не дапамогуць зрабіцца паэтам ні розум, ні пачуцці, ні сіла перакананняў і вераванняў, ні багацце разумнага гістарычнага і сучаснага зместу. І калі б не так, то лягчэй за ўсё было б зрабіцца паэтам: дастаткова б толькі ўведаць правілы версіфікацыі ды, блаславіўшыся, пачаць пісаць дысертацыі размеранымі радкамі, завостранымі рыфмай”.



(Вісарыён Бялінскі. ХІХ ст.)
“[Твор гэты] не толькі не паэма ў сэнсе жанру, але і не вершы ў сэнсе паэзіі. Гэта доўгі, рыфмаваны (не асабліва багата) пераказ тэзісаў даклада да 30-й гадавіны Кастрычніка… Гэта праўда, што “не багі гаршкі лепяць”. Але для таго каб стаць паэтам, кажуць, між іншым, патрэбна мець паэтычны талент. Гэтаксама як і для любой другой прафесіі ў мастацтве, дый не толькі ў мастацтве”.

(Аляксандр Твардоўскі. ХХ ст.)


Паняцці і тэрміны для самакантролю

ПРОЗА МАСТАЦКАЯ (лац. prosa, ад prosa oratio — прамая, прама звернутая мова) — адзін з двух асноўных тыпаў (побач з паэзіяй) слоўна-мастацкай творчасці, заснаваны на празаічнай мове, што, у адрозненне ад вершаванай, не мае закончанай сістэмы рытмічных паўтораў. У П. некаторыя даследчыкі таксама вылучаюць своеасаблівы рытм, рытм прозы (або тэмпарытм). Але засноўваецца ён не на нейкіх рытмічных адзінках мовы (націсках, колькасці складоў і г.д.), а на асаблівасцях сінтаксічнай пабудовы фразы, законах дыхання і інш. Паміж П. і паэзіяй ёсць і больш сутнаснае адрозненне. Матэрыялам і інструментам як празаіка, так і паэта з’яўляецца слова. Але ў П., якая імкнецца да аб’ектыўнасці адлюстравання рэчаіснасці, на першы план выступае паняційная, змястоўная сутнасць слова (абазначэнне прадмета), у той жа час у паэзіі — вобразная і гукапісная. Сам гукапіс становіцца выяўленчым сродкам, бо музычнасць, побач з вобразнасцю і выразнай эмацыянальнасцю, складае душу паэзіі. Падрабязнай абмалёўцы прадметаў і з’яў, выказванню ў першую чаргу “думак і думак” (А. Пушкін) у найлепшай ступені адпавядае непаспешлівая, натуральная празаічная мова. Рэдка, але ўсё ж пісьменнікі звяртаюцца і да т. зв. вершапрозы, або метрызаванай прозы, у мове якой выразна адчуваюцца трохскладовыя ці двухскладовыя метры. Што датычыць непасрэднага выяўлення пачуццяў, чым так вызначаецца паэзія, то гэтаму ў найбольнай меры дапамагае рытмічная вершаваная мова. П., асабліва такія яе віды, як раман, аповесць, можа існаваць толькі пры наяўнасці друкарскага станка (у адрозненне ад паэзіі, якая часам існуе і ў вусным пераказе). Таму беларуская П. новага часу ўзнікла даволі позна, у канцы XIX ст. (апавяданні Ф. Багушэвіча), і даволі доўга, ажно да пасляваеннага часу, уступала першынство паэзіі. Толькі недзе з 60-х гг., з развіццём сапраўдных творчых мажлівасцей І. Мележа, А. Адамовіча, Я. Брыля, І. Шамякіна, В. Быкава, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, Б. Сачанкі, І. Пташнікава, В. Адамчыка, А. Васілевіч, В. Казько, А. Кудраўца, А. Жука і іншых, П., як і належыць высокаразвітай літаратуры, заняла ў ёй вядучае становішча. Больш таго, яна стала перацягваць да сябе пісьменнікаў, што да гэтага вызначыліся ў іншых відах і жанрах літаратуры — паэзіі (Р. Семашкевіч, Л. Дайнека, В. Іпатава, В. Коўтун, І. Ласкоў, А. Лойка, Я. Сіпакоў), драматургіі (Г. Марчук), літаратурнай крытыцы (С. Александровіч, В. Каваленка, А. Мальдзіс, У. Гніламёдаў), нават у мовазнаўстве (М. Лобан, Ф. Янкоўскі). Сённяшняя беларуская П. багатая на таленты, вядомая далёка за межамі Беларусі, скарыстоўвае ўсе асноўныя жанры сучаснага эпасу. Ад П. мастацкай адрозніваюцца П.звычайная: навуковыя, справавыя, інфармацыйныя тэксты, якія часамі нават выкарыстоўваюць вершаваную мову, але не маюць належнай эстэтычнай вартасці.



ПАЭЗІЯ (ад грэч. póiēsis — творчасць) — адзін з асноўных тыпаў (побач з прозай) мастацтва слова, эмацыянальна—вобразная вершаваная творчасць. Ёй характэрны перш за ўсё павышаная эмацыянальнасць, ужыванне самых смелых тропаў, стылістычных фігур, музычны пачатак. І. Гердэр назваў паэзію “музыкай душы”. Вершаваны рытм — адзін з магутнейшых узбуджальнікаў эмоцый, таму П. карыстаецца звычайна не празаічным спосабам арганізацыі моўнага матэрыялу, а вершаваным. У той жа час нельга змешваць П. і верш, для існавання якога дастаткова толькі аднаго рытму. На іх адрозненне ўказваў яшчэ В. Традзьякоўскі: “Тварэнне, домысел і перайменне ёсць душа П.; але верш ёсць мова яе. П. ёсць унутранае ў тых трох, а верш ёсць толькі вонкавае” (“Разважанне пра пачаткі паэзіі і вершаў наогул”). Пытанне пра адрозненне П. і проста верша (як рытмічна арганізаванай, рыфмаванай вершаванай мовы) актуальнае і для нашага часу. Так, А. Фадзееў з усёй характэрнай для яго настойлівасцю падкрэсліваў, што “не ўсялякія вершы паэтычныя. Адных толькі рыфмаў, нават надзвычай тэхнічна дасканалых, мала для таго, каб напісаныя радкі сталі П.” А. Твардоўскі таксама размяжоўваў проста вершы і “вершы ў сэнсе паэзіі”, або ўласна П. У П. слова, у адрозненне ад прозы, не абазначае якое—небудзь паняцце, а перш—наперш выяўляе пачуццё, думку. Гегель бачыў адрозненне П. ад прозы ў тым, што “ў прозе выдзяляецца не вобраз, а сэнс як такі, які становіцца зместам”, у той жа час “П. павінна весці ў другую стыхію — у выяўленне самога зместу ці ў іншыя роднасныя з’явы (“Эстэтыка”). У П. само гучанне слова становіцца сродкам выяўленя. Таму па—за словам твор П. не можа існаваць, яго нельга пераказаць іншымі словамі, можна толькі перадаць агульнае ўражанне ад яго. Рух слоў у вершы, іх узаемадзеянне і супастаўленне ў “сілавым полі” рытму і рыфмы, выразнае выяўленне гукавога боку мовы, узаемадзеянне рытмічнага і гукавога ладу і г.д. абумоўліваюць вялікія сэнсава—вобразныя мажлівасці П., невядомыя прозе. Увогуле ж для П. характэрна тое, што характэрна для мастацкай літаратуры ў цэлым. Гісторыя беларускай П. бярэ пачатак з фальклору (песні, балады, замовы). Пісьмовая П. пачынаецца вершамі Ф. Скарыны (пачатак XVI cт.). Яе развівалі ў сярэднія вякі М. Гусоўскі, А. Рымша, Я.К. Пашкевіч, С. Полацкі і іншыя, у XIX cт. — аўтары ананімных паэм “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”, А. Рыпінскі, П. Багрым, Я. Чачот, У. Сыракомля, В. Дунін—Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч, А. Гурыновіч, Я. Лучына і інш. Пачынальнікі сучаснай беларускай П. — Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, Цётка, А. Гарун, З. Бядуля. Асаблівага развіцця беларуская П., як і ўся літаратура, дасягнула ў ХХ ст. Яшчэ ў даваенны час у творчасці Ц. Гартнага, М. Чарота, У. Дубоўкі, Я. Пушчы, К. Крапівы, У. Жылкі, У. Хадыкі, А. Александровіча і іншых таленавіта заявілі пра сябе розныя жанры і віды лірыкі, былі абжытыя некаторыя цвёрдыя формы верша. У пасляваенны час на новую вышыню беларускую П. узнялі М. Танк, А. Куляшоў, П. Панчанка, П. Броўка, А. Вялюгін, А. Зарыцкі, А. Звонак, А. Русецкі, С. Грахоўскі, Н. Гілевіч, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, А. Вярцінскі, В. Зуёнак, Я. Сіпакоў, А. Разанаў і інш. Сучасная беларуская П. сваімі лепшымі творчымі здабыткамі дасягае еўрапейскага ўзроўню, пра што сведчаць пераклады яе на многія мовы народаў свету. У пераносным сэнсе П. — незвычайная, асаблівая прыгажосць прадметаў і з’яў у жыцці і мастацтве ( П. прыроды, працы, кахання і г.д.).

ВЕРШАВАНАЯ МОВА — размераная, рытмічна арганізаваная мова, інтанацыйна (а на пісьме — і графічна) падзеленая на супастаўляльныя паралельныя рады — вершаваныя радкі (у супрацьлегласць празаічнай мове). Рытмічнасць, якая засноўваецца на гукавой упарадкаванасці, надае В.м. эмацыянальнасць і экспрэсіўнасць. Вельмі багатая В.м. на інтанацыйныя сродкі выразнасці. Своеасаблівая вершавая інтанацыя залежыць ад вершаванага рытму і сінтаксісу, наяўнасці рытмічных націскаў, паўз, паўтораў, адметнага паэтычнага гукапісу. У В.м. інтанацыйна падкрэсліваецца, вылучаецца кожнае слова. У ёй выяўленчае зачэнне набываюць нават асобныя знакі прыпынку, разбіўка твора на вершаваныя радкі, графічная кампаноўка гэтых радкоў і інш. В.м. у сучаснай літаратуры карыстаецца пераважна паэзія. У Старажытнай Грэцыі і Рыме, некаторых сярэдневяковых заходнееўрапейскіх краінах да В.м. звярталіся публіцыстыка, гуманітарныя і прыродазнаўчыя навукі. В.м. пісаліся трактаты па медыцыне, юрыспрудэнцыі, філасофіі, астраноміі, эстэтыцы і іншых навуках. Зараз В.м. навука не карыстаецца. Часам яе выкарыстоўвае мастацкая проза (метрычная проза, быліца, гутарка, вершаванае апавяданне, вершаваная аповесць, вершаваны раман). В.м. пішуцца некаторыя творы павучальнага ці рэкламнага характару, разлічаныя на хутчэйшае запамінанне (т. зв. мнеманічныя вершы), дзіцячыя лічылкі, скорагаворкі, загадкі і інш.



1.1. ПРОЗА, ВЫКАЗАНАЯ ПРАЗАІЧНАЙ МОВАЙ

1.1.1. Мастацкая проза (не метрызаваная)

Хаты былі на востраве. Востраў гэты, праўда, не кожны прызнаў бы за востраў — аб яго не плёскаліся ні марскія, ні нават азёрныя хвалі. Навокал адно гніла куп'істая дрыгва ды моклі панурыя лясы.

Вёска тулілася ля берага вострава — платы агародаў дзе-нідзе забягалі на куп'ё ўзболатка. З другога боку, на поўнач, балоты крыху адступалі, дорачы людзям пясчанае поле. Адступалі балоты і на заходнім баку, дзе рунелі ці жаўцелі да краю лесу палі, таксама скупыя, няўдзячныя, хоць у іх глебе і было менш пяску. З поўдня балоты зноў падбіраліся да саламяных, замшэлых радоў стрэх, але ў гэты бок ішла найбольшая сувязь са светам, і тут па дрыгве была намошчана дарожка. Што гэта за дарожка, можна меркаваць хоць бы з таго, што ездзілі па ёй смела толькі ў маразы, калі і непралазная твань навокал рабілася цвёрдая, як ток, ці ўлетку, калі дарожка перасыхала. (Іван Мележ. Людзі на балоце)
1.1.2. Мастацкая проза (метрызаваная)

Пэўна, любіце вы, пане, між страніц старых, пажоўклых кнігі, ўжо даўно забытай, адшукаць сухі цвяток. Пабляднелі яго фарбы, ледзь трымаюцца лісточкі… Але колькі ён прабудзіць ў сэрцы кволым пачуцця! Чаго вы цвяток хавалі, што жадалася, збылося, — ўсё ўсплыве ў душы і збудзіць мілых згадак доўгі рой. Ў думцы зноў вы пражывеце беззваротныя часіны, і для вас каштоўным стане гэты высахшы цвяток. (Максім Багдановіч. “…Пэўна, любіце вы”)

Як толькі закрыю я вочы, стамлёныя светам газніцы, як толькі ўсплывуць перад імі чырвоныя, сінія плямы, — дык зараз жа сэрца згадае апошняе наша спатканне, — чырвоныя, яркія вусны, глыбокія, сінія вочы… Як той матылёк лёгкакрылы, што вось-вось із маку ўзвіецца, на вуснах яе трапятала і была не ў сілах сарвацца адно ціхавейнае слова; якое — ужо вы ўгадалі! Ах вусны, чырвоныя вусны! ах словы, чароўныя словы! Не дзіва ж, мае дарагія, што слёзы ў мяне праступаюць з-пад хмурных павек, і кажу я: “Паменшыце свету ў газніцы, бо штось яна рэжа мне вочы. (Максім Багдановіч. “…Як толькі закрыю я вочы”)

1.1.3. Мастацкая публіцыстыка

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   10


База данных защищена авторским правом ©bezogr.ru 2016
обратиться к администрации

    Главная страница