Да 70-годдзя перамогі



Дата04.05.2016
Размер21.9 Kb.
ДА 70-годдзя ПЕРАМОГІ

Быў такі ўзвод...



Напрыканцы снежня 1942 года ў размяшчэнне 600-га партызанскага атрада прывялі немца. Праз перакладчыцу Нону Півавар перабежчыка дапрасіў камісар атрада Іван Паўлавіч Станкевіч.

Немец расказаў, што ён – Фрыц Георгі, нарадзіўся ў Лейпцыгу ў сям’і рабочага, па прафесіі з’яўляецца слесарам-рамонтнікам аўтамашын. Увосень 1939 года быў прызваны ў нямецкую армію, напачатку чэрвеня 1940 года атрымаў раненне ў адным з баёў у Францыі.

Пасля нападу Германіі на СССР Фрыц быў накіраваны на службу ў 219 пяхотную дывізію, якая наступала на Ленін-град. У час прыпынку цягніка ў Дынабургу стаў сведкам, як каля вакзала эсэсаўцы расстрэльвалі мірных жыхароў. Тут ён упершыню задумаўся над тым, каб пакінуць службу ў фашысцкім войску.

Непадалёку ад Ленінграда яго зноў параніла. Вясной 1942 года пасля лячэння Георгі быў адпраўлены на цэнтральны ўчастак савецка-германскага фронту, пад Арол. У канцы 1942 года паехаў адпачываць. Пасля размовы з бацькам вырашыў перайсці на бок партызанаў, дзеля чаго на тры дні затрымаўся ў адпачынку. За гэта ваенна-палявы суд адправіў яго ў штрафны батальён, што дыслакаваўся ў раёне Ма-гілёва, адкуль ён і збег. Далей ён сказаў, што хоча змагацца з нацыстамі.

Партызаны паверылі Фрыцу. Неўзабаве ў складзе 600 атрада апынулася каля 30 перабежчыкаў: немцаў, аўстрыйцаў, славакаў, галандцаў, палякаў, французаў, чэхаў... Партызанскі штаб вырашыў утварыць інтэрнацыянальны ўзвод. А першай баявой аперацыяй яго стаў разгром варожага гарнізона ў Галоўчыне.

Дзякуючы знешняму выгляду, на ўсіх фашысцкая форма, аднолькавая зброя, валоданне нямецкай мовай, гітлераўцы прынялі іх за сваіх. Разграміўшы гарнізон, інтэрнацыяналісты пагрузілі на вазы захопленую зброю, прадукты і паспяхова вярнуліся на партызанскую базу.

У канцы ліпеня – пачатку жніўня 1943 года байцы ўзвода правялі паспяховую аперацыю па знішчэнні дзотаў, якія прыкрывалі шашу Магілёў-Бабруйск. Адзін з іх быў абсталяваны на пера-крыжаванні шашы і грунтовай дарогі Дасовічы-Касічы. Менавіта разлік гэтага дзота прыкрываў пераход да чыгуначнага перагону Дашкаўка-Баркалабава, на якім партызаны меркавалі правесці дыверсію.

Гітлераўцы не маглі зразумець, чаму нямецкі ўзвод рухаецца пехатой, увечары. Фрыц Георгі патлумачыў, што яны ехалі з Бабруйска і на іх аўтамашыну напалі партызаны. Фашысты запрасілі “небаракаў” зайсці ў дзот, каб адпачыць і прывесці сябе ў парадак. Далей за лічаныя хвіліны разлік дзота быў цалкам знішчаны.

Ва ўсіх складаных аперацыях па разгроме варожых гарнізонаў, у трэцім этапе рэйкавай вайны прымалі актыўны ўдзел і байцы партызанскага інтэрнацыянальнага ўзвода.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыскіх захопнікаў Фрыц Георгі быў накіраваны ў Маскву, дзе праводзіў работу сярод нямецкіх ваеннапалонных.



У 1950 годзе ён вярнуўся ў родны Лейпцыг, працаваў па спецыяльнасці на адным з заводаў цяжкага машынабудавання, скончыў эканамічную ВНУ. З 1951 года з’яўляўся членам таварыства германа-савецкай дружбы, у складзе дэлегацыі якога наведваў Маскву. А з нагоды 30-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Фрыц Георгі наведаўся ў вёску Антонава Буда, дзе праходзіла сустрэча партызан-ветэранаў 600-га палка.

Анатоль МАРОЗАЎ, краязнаўца


База данных защищена авторским правом ©bezogr.ru 2016
обратиться к администрации

    Главная страница